Алесь Жлутка. Размова пра Францішка Скарыну
Госць Радыё Марыя – мовазнаўца, перакладчык, гісторык, скарыназнаўца Алесь Жлутка. Выпуск прысвечаны Дню нараджэння беларускай друкаванай кнігі. Францішак Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года. Сёлета адзначаем дзве важныя даты: 505 гадоў з дня выдання Францішкам Скарынам першай беларускай друкаванай кнігі ў Празе, а таксама 500 гадоў з выдання "Малай падарожнай кніжкі" ў Вільні і пачатку кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=i4e1he26IPE&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=4